Сёння, 19 верасня, у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Эўрыка» было па-сапраўднаму горача. Для навучэнцаў 5-6 класаў сярэдняй школы №5 г. Жлобіна прайшла захапляльная інтэлектуальная гульня «Мая Беларусь».
Падчас гульні каманды дэманстравалі выдатныя веды па дзяржаўнай сімволіцы, адгадвалі знакамітыя беларускія брэнды, называлі славутых людзей Беларусі, адказвалі на пытанні пра нашы гарады і спрытна перакладалі словы з рускай мовы на родную беларускую. У зацятай і актыўнай барацьбе перамогу атрымала каманда «Буслы»! 🎉🏆 Хлопцы і дзяўчаты паказалі выдатную эрудыцыю, сапраўдны камандны дух, згуртаванасць і прагу да перамогі!
Віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам за цудоўную атмасферу! Мы-адзіныя! ❤️

