Гурток «Бабулiн куфэрак» (фальклор).
Дзейнiчае з 2017 года. Кiраўнiк Карпухiна Галiна Аляксандраўна.
Тэатральная дзейнасць дае ўяўленне аб асаблівасцях мовы, жыцці, побыцце, традыцыях, гісторыі, музыцы, жывапісе, святах, абрадах – адным словам, аб тым, што ўключае ў сябе паняцце “менталітэт беларускай нацыі”. Вучні насмрэч пагружаюцца ў беларускамоўнае асяроддзе. У тэатры адбываецца навучанне ў дзеянні, якое прыносяць дзецям задавальненне, развівае, падтрымлівае матывацыю да вывучэння роднай мовы. Работа над інсцэніроўкамі актывізіруе, узбагачае слоўнікавы запас, садзейнічае эстэтчнаму выхаванню, развівае мастацкі густ і музычны слых. Сумесны выбар рэпертуару, адаптоўка тэкстаў і песень умацоўваюць міжасабовыя адносіны аб’ядноўваюць калектыў, дазваляюць вылучыць адораных дзяцей, а больш слыбым вучням – самавыявіцца.